Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» блізкі да падпісання Вегарста

7 студзеня 2023, 21:15
1

Нідэрландскі форвард Ваўт Вегарст можа перайсці ў «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Foot Mercato.

Футбаліст належыць «Бернлі» і выступае за «Бешыкташ» на правах арэнды. Па дадзеных крыніцы, бакі блізкія да дамоўленасці па пераходзе гульца ў «МЮ» на правах платнай арэнды. У бліжэйшы час могуць быць узгоднены апошнія дэталі.

30-гадовы нападаючы ў бягучым сезоне правёў 18 матчаў за «Бешыкташ». У яго актыве 9 галоў і 4 галявыя перадачы.