Усе навіны

«Бешыкташ» не хоча адпускаць Вегарста. Ім цікавіцца «Манчэстэр Юнайтэд»

8 студзеня 2023, 10:47

«Манчэстэр Юнайтэд» вядзе перамовы з агентамі нідэрландскага форварда Ваута Вегхорста.

Гулец належыць «Бернлі» і выступае за «Бешыкташ» на правах арэнды. Па дадзеных крыніцы, турэцкі клуб не жадае адпускаць яго. Сам гулец, як паведамлялася раней, згодзен на пераход.

30-гадовы нападаючы ў бягучым сезоне правёў 18 матчаў за «Бешыкташ». У яго актыве 9 галоў і 4 галявыя перадачы.