Усе навіны

«МЮ» аформіў арэнду Вягорста без права выкупу (Фабрыцыа Рамана)

13 студзеня 2023, 13:38

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што арэнда форварда «Бернлі» Ваута Вягорста ў «Манчэстэр Юнайтэд» не будзе ўключаць опцыю выкупу.

Футбаліст ужо прайшоў медыцынскае абследаванне і падпісаў дакументы.

«Юнайтэд» завяршылі здзелку па арэндзе гульца да чэрвеня.

Раней паведамлялася, што «Манчэстэр Юнайтэд» заплаціць 3 мільёна еўра «Бешыкташу», за які на правах арэнды з «Бернлі» выступаў Вягорст.

У 18 матчах за турэцкую каманду нападаючы аформіў 9 галоў і зрабіў 4 асіста.