Усе навіны

Агент Шкрыньяра: «Хутчэй за ўсё ён не працягне кантракт з «Інтэрам»

24 студзеня 2023, 10:34

Агент абаронцы «Інтэра» Мілана Шкрыньяра Раберта Сісцічы распавёў пра сітуацыю вакол 27-гадовага славака.

«Праўда ў тым, што рашэнне выставіць Шкрыньяра на трансфер прымаў клуб, а не гулец. Пасля гэтага пачаліся перамовы паміж «Інтэрам» і «ПСЖ» і нам пра гэта, вядома, паведамілі. У нейкі момант яны перапыніліся і нам таксама пра гэта паведамілі. Гэтае рашэнне гулец успрыняў спакойна, як прафесіянал і з павагай да кантракта.

У пачатку лістапада клуб прапанаваў нам новы кантракт. А праз месяц, перад Калядамі, я сказаў ім, што мы вырашылі не прымаць іх прапанову, а таксама што мы адчыненыя да прапаноў ад іншых клубаў. Мы ніколі не прапускалі ніводную сустрэчу з ЭІнтэрам”.

Пра «ПСЖ» мы не казалі, як і пра нашыя перамовы з «Інтэрам», паколькі вырашылі, што ўсё гэта будзе канфідэнцыяльна дзеля спакою і прадуктыўнасці каманды і гульца. Таксама размаўлялі з некаторымі клубамі з Італіі.

Хутчэй за ўсё Шкрыньяр не працягне кантракт з «Інтэрам». Кожны, хто ведае Мілана, таксама ведае яго прафесіяналізм і адданасць, што ён заўсёды будзе паважаць футболку клуба, які даў яму шмат і якому ён, як заўсёды, будзе аддавацца як мага лепш. Некаторыя дзеянні, якія, відавочна, не залежаць ад нас, не прыносяць карысці гульцу. Мы таксама лічым, што яны перашкаджаюць спакою, якога заслугоўвае каманда», – сказаў Сісцічы.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Інтэра» Шкрыньяр згуляў 27 матчаў і зрабіў адну рэзультатыўную перадачу. Статыстыка тут.