Усе навіны

Клоп у студзені заблакаваў трансфер Кейта ў «Лейпцыг»

10 лютага 2023, 08:57

«Лейпцыг» перад дэдлайнам спрабаваў падпісаць паўабаронцу «Ліверпуля» Набі Кейта, паведамляе BILD.

Аднак магчымы трансфер быў заблакаваны галоўным трэнерам мерсісайдцаў Юргенам Клопам.

Нагадаем, кантракт 27-гадовага футбаліста заканчваецца ў канцы гэтага сезона, падпісанне новай дамовы малаверагодна.

Кейта перайшоў у «Ліверпуль» менавіта з «Лейпцыга» у чэрвені 2018 года за 60 млн еўра. З тых часоў ён забіў 11 мячоў і аддаў 7 рэзультатыўных перадач у 127 матчах.

У гэтым сезоне гулец адыграў усяго 441 хвіліну ў 11 матчах.