Усе навіны

Гарнача зрабіў 4 рэзультатыўныя дзеянні пасля выхадаў на замену – больш за ўсіх у АПЛ ў гэтым сезоне

12 лютага 2023, 22:59

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Алехандра Гарнача забіў «Лідсу» (2:0) у 23-м туры АПЛ.

Гэта яго 4-е рэзульатыўнае дзеянне гэтага сезона ў АПЛ, усе былі пасля выхадаў на замену. Ніхто ў чэмпіянаце не мае больш галоў+асістаў пасля з'яўлення на поле на замену.

Гарнача забіў 2 мячы і зрабіў 2 асісты ў 12 матчах АПЛ. Статыстыка 18-гадовага аргенцінца тут.