Усе навіны

Хаві: «Яшчэ шмат матчаў засталося, але мы дэманструем выдатныя вынікі»

13 лютага 2023, 12:07

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў перамогу каманды ў матчы Ла Лігі супраць «Вільярэала» (1:0).

«Гэта была складаная гульня, сапернік больш валодаў мячом, мы, у сваю чаргу, стварылі шмат момантаў, але памыляліся пры апошніх перадачах. Мы набралі 3 ачкі, і мы гэтым задаволены.

Добры матч. Я бачыў, што каманда вельмі добрае працуе, але нам трэба было часцей разбіваць білд-ап саперніка і лепш выбіраць момант для апошняй перадачы.

Яшчэ шмат матчаў засталося наперадзе, але мы дэманструем выдатныя вынікі. Мы атакуючая каманда, нягледзячы на тое, што часта перамагаем з мінімальным лікам.

Арауха? Надзвычайны абаронца, больш за ўсё ён дадаў у гульні з мячом. Што тычыцца Педры, то зараз ён гуляе на вельмі высокім узроўні на сваёй прыроднай пазіцыі, яму камфортна ў гэтай схеме.

Дэ Ёнг – ідэальны паўабаронца. У яго ёсць усё для таго, каб рабіць розніцу. Ключавым значэннем з'яўляецца наша ўпэўненасць у ім, ён адчувае сябе шчаслівым і важным у камандзе», – сказаў Хаві.