Все новости

Гульцы ўкраінскага «Міная» пабілі футбалістаў расійскага «Шынніка» ў Турцыі (Baza)

14 лютага 2023, 11:07
2

У турэцкім гатэлі Royal Seginus адбыўся канфлікт паміж гульцамі закарпацкага «Міная» і яраслаўскага «Шынніка», піша расійскае выданне Baza.

Выданне сцвярджае, што гульцы ўкраінскага клуба спыталі ў расіян, чаму яны не пратэстуюць супраць урада і не выходзяць на плошчы, а затым пабілі аднаго з іх у ліфце. Baza піша, што ўкраінцы нібыта спыталі ў яго, ці гаворыць ён па-руску, а потым пачалі збіваць. Пасля гэтага, як сцвярджаецца, пачалася масавая бойка паміж гульцамі каманд.

Гульцы «Шынніка» лічаць, што ўкраінцы спецыяльна рыхтаваліся да бойкі, ведаючы пра іх прыбыццё ў гасцініцу і «правакавалі іх праўкраінскімі лозунгамі». Пасля бойкі, як сцвярджаюць у расійскім клубе, прадстаўнік «Міная» папярэдзіў іх, што ім лепш з'ехаць з гасцініцы, таму што ўкраінцы настроены сур'ёзна і можа ўзнікнуць новы канфлікт.

Таксама пазначана, што была выклікана паліцыя, аднак паліцыянты не затрымлівалі нікога з удзельнікаў бойкі і не афармлялі дакументы з гэтай нагоды. У выніку бойкі пацярпелі 4 расіяніна, у іх магчымы пераломы.