Все новости

Кiраўнiк украiнскага футбола Павелка пра бойку «Мiная» i «Шыннiка»: «Запэўніў «Мінай» у гатоўнасці федэрацыi аказаць юрыдычную абарону і любую іншую падтрымку»

14 лютага 2023, 20:36
2

Прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Павелка пракаментаваў бойку паміж футбалістамі ўкраінскага «Міная» і расійскага «Шынніка» ў Турцыі.

«Учора ў адной з турэцкіх гасцініц адбылася сутычка паміж футбалістамі нашага «Мінаю» і камандай са «краіны 404». Інцыдэнт, вядома, скончыўся перамогай Украіны і патрабуе дакладных высноў.

Па-першае, размаўляў з кіраўніцтвам ФК «Мінай». Запэўніў у гатоўнасці УАФ аказаць юрыдычную абарону і любую іншую падтрымку ў сувязі з правакацыяй, якую ў адносінах да футбалістаў клуба аказалі прадстаўнікі краіны-агрэсара. У цэлым УАФ гарантуе кожнай украінскай футбольнай камандзе, дзе б яна ні выступала, сваю ўсебаковую падтрымку ў выпадку ўзнікнення падобных інцыдэнтаў.

Па-другое, звярнуўся ў Турэцкую футбольную федэрацыю з настойлівай просьбай прыняць меры па максімальнай ізаляцыі агрэсіўных расійскіх футбалістаў не толькі як мага далей нашых каманд, але і футбалістаў іншых краін таксама. Увогуле, лічу, што на сітуацыю «Мінаем» павінны звярнуць увагу ўсе тыя, хто сёння дазваляе сабе разважаць над мэтазгоднасцю паслаблення спартыўных санкцый супраць расіян.

Вы ж бачыце, што агрэсіўная прапаганда праймае літаральна ўсе пласты грамадства «краіны 404». Як следства, яе спартсмены фактычна становяцца пагрозай для іншых. Адзіны шлях забяспечыць бяспеку спартсменам цывілізаваных краін гэта поўны міжнародны бан расіян, у тым ліку Алімпіяду 2024 у Парыжы! Слава Украіне!» – напісаў Павелка.