Все новости

Прэзідэнт НАК Украіны Гутцайт – пра бойку «Міная» з «Шыннік»: «Хто возьме на сябе адказнасць за бяспеку ўкраінскіх спартсменаў і прадстаўнікоў краін-агрэсарак?»

15 лютага 2023, 11:33

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт адрэагаваў на бойку паміж футбалістамі «Міная» і расійскага «Шынніка».

«13 лютага 2023 года падчас трэніровачнага збору адбылася бойка паміж нашымі футбалістамі ужгарадскага «Міная» і гульцамі яраслаўскага «Шынніка», якія пражывалі ў адным гатэлі.

6 снежня 1956 года ў рамках XVI Летніх Алімпійскіх гульняў у горадзе Мэльбурн (Аўстралія) адбыўся самы скандальны ў гісторыі паўфінальны паядынак па водным пола паміж зборнымі Венгрыі і СССР, які атрымаў назву «кроў у басейне» («матч на крывавай вадзе»).

Сутычка паміж гульцамі працягнулася крывавым паядынкам тысяч заўзятараў.

Што хочуць убачыць тыя, хто разглядае пытанне аб допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы і Алімпійскія гульні – 2024?

Хто возьме на сябе адказнасць за бяспеку ўкраінскіх спартсменаў і прадстаўнікоў краін-агрэсарак?

Нашая пазіцыя нязменная: спартоўцы краін-агрэсарак павінныя быць адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах у любым статусе, нават нейтральным», – напісаў Гутцайт.

13 лютага ў турэцкім гатэлі адбылася масавая бойка паміж гульцамі расійскага «Шынніка» і ўкраінскага «Міная». Расійскі бок сцвярджае, што канфлікт узнік з-за патрабавання выканаць гімн Украіны, украінскі – з-за паводзінаў п'янага гульца «Шынніка».

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.