Усе навіны

На гульні «Барселона» – «МЮ» быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці матчу Лігі Еўропы

17 лютага 2023, 12:01

Гульню «Барселона» – «Манчэстэр Юнайтэд» (2:2) на «Камп Ноу» у плэй-оф Лігі Еўропы наведала 90 255 гледачоў.

Такім чынам быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці матча турніру.

Мінулы рэкорд быў пастаўлены ў сезоне 2016/17, калі гульню «Тотэнхэм» – «Гент» (2:2) наведала 80 465 заўзятараў.

На трэцім месцы гульня «МЮ» – «Ліверпуль» (1:1) у сезоне 2015/16 – 75 180.

На чацвёртым «МЮ» – «Фенербахчэ» (4:1) у сезоне 2016/17 – 73 063, на пятым «Дынама» Кіеў – «Эвертан» (5:2) у сезоне 2014/15 – 67 553.