Усе навіны

У Неапалі выкралі карціну левай нагі Марадоны

19 лютага 2023, 08:30

Учора ўначы ў Неапалі была выкрадзеная карціна левай нагі Дыега Марадоны, паведамляе Сalciomercato.

Да выкрадання твор мастацтва знаходзіўся ў цэнтры горада, каля мурала з выявай Марадоны. Гэтая карціна была створана ў 1990 годзе ў гонар другой перамогі «Напалі» ў чэмпіянаце Італіі і ўяўляе сабой трохмернае сканіраванне ступні Дыега, надрукаванае на палатне.

На дадзены момант нічога невядома пра асобу злодзея і бягучым месцазнаходжанні карціны.