Усе навіны

Унаі Эмеры – пра Марцінэса ў штрафной «Арсенала»: «Ніколі не казаў брамніку, каб той ішоў забіваць на 92-й хвіліне. Гэта не вельмі разумна»

19 лютага 2023, 14:30

Галоўны трэнер «Астан Вілы» Унаі Эмеры раскрытыкаваў дзеянні брамніка Эміліяна Марцінеса ў канцы матча супраць «Арсенала» (2:4).

«Я засмучаны, але ведаю, што нашая праца патрабуе часу. Мы патрабавальныя да сябе, памыляемся і вучымся на памылках.

Я ніколі не казаў свайму брамніку, каб ён пайшоў і забіў мяч на 92-й хвіліне. Магчыма, я не ведаю статыстыку, але брамнікі забіваюць з кутніх у адным выпадку са ста.

І, магчыма, 20 разоў сапернік выбяжыць у контратаку, 10 з якіх скончыцца голам. Сёння гэта адбылося. На маю думку, гэта ня надта разумна. Гэта не адпавядае таму, як мы жадаем гуляць.

Таму што мы можам гуляць і прайграць з лікам 3:2... але 4:2? Не, гэта дрэнна. Марцінес сам вырашыў пайсці ў чужую штрафную пляцоўку. Гульцы – галоўныя дзеючыя асобы на полі, але я сказаў яму, што мне гэта не спадабалася!

Вельмі расчараваны і засмучаны тым, што мы зноў прайгралі дома 4:2. Восем прапушчаных галоў у двух матчах – гэта ненармальна. Так працягвацца не можа. Мы не прытрымліваліся нашага плана на гульню», – сказаў Эмер.

Пасля 23 тураў «Астан Віла» займае 11-е месца ў АПЛ. Падапечныя Эмеры прайгралі тры апошнія матчы з агульным лікам 5:11.