Все новости

Байчэціч – самы малады гулец у гісторыі «Ліверпуля», які выйшаў у старце на матч плэй-оф ЛЧ

21 лютага 2023, 23:08

Паўабаронца Стэфан Байчэціч трапіў у стартавы склад «Ліверпуля» на гульню 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала».

Такім чынам, іспанец стаў самым маладым футбалістам у гісторыі клуба, які пачынаў матч плэй-оф турніру з першых хвілін – 18 гадоў і 122 дні.

Папярэдні рэкорд належаў Харві Эліяту – 18 гадоў і 318 дзён