Усе навіны

Паўлючэнка перайшоў у арэнду ў «Гурнік» Забжэ да канца сезону

22 лютага 2023, 21:13

Беларускі брамнік Павел Паўлючэнка перайшоў у арэнду ў «Гурнік» Забжэ з польскага Д1 да канца сезону.

Апошнім клубам Паўлючэнкі была «Тэрмаліка» з польскага Д2. Усяго ў двух сезонах за «Тэрмаліку» галкіпер згуляў у дзесяці матчах.

У гэтым сезоне ў Д2 Польшчы Паўлючэнка ўзяў удзел у адной з 20-і магчымых гульняў.

«Гурнік», пасля 21-га тура ідзе на 15-м месцы, маючы ў актыве 22 балы, апярэджваючы «Пяст», які размясціўся на 16-м радку, на 2 балы.

Адзначым, што за «Гурнік» выступае чэмпіён свету 2014 года ў складзе зборнай Германіі Лукас Падольскі.