Усе навіны

Кейта гатовы летам пакінуць «Ліверпуль»

23 лютага 2023, 21:45

Iнсайдэр Нікола Скіра паведаміў, што цэнтральны паўабаронца «Ліверпуля» Набі Кейта гатовы летам пакінуць клуб на правах вольнага агента.

Кантракт з 28-гадовым гвінейцам заканчваецца ў канцы сезона, але перамовы аб яго падаўжэнні знаходзяцца ў рэжыме чакання.

Хаўбек выступае за англійскі клуб з лета 2018 года, на яго рахунку 11 галоў і 7 асістаў у 128 матчах, аднак у гэтым сезоне ён згуляў за каманду ўсяго 441 хвіліну.