Усе навіны

Шакіра выпусціла яшчэ адну песню пра Піке

24 лютага 2023, 18:53

Калумбійская спявачка Шакіра выпусціла чарговую песню пра экс-футбаліста «Барселоны» Жэрара Піке.

Гэта ўжо трэці трэк Шакіры на тэму разрыву адносін з іспанцам, ён запісаны сумесна са спявачкай Karol G.

У тэксце песні ёсць наступныя фразы:

– «Мне было балюча, калі я ўбачыла цябе з новай дзяўчынай»;

– «Маё жыццё стала лепшым»;

– «Цяпер ты хочаш вярнуцца, ставіш лайкі пад маімі фота»;

– «Што здарылася, хлопчык, ты хіба не закаханы?»

Па папярэдніх дадзеных, прычынай разрыву адносін стала здрада Піке.