Все новости

Гандбаліст зборнай Беларусі Вайлупаў: «Мару пасядзець за штурвалам рэактыўнага знішчальніка»

25 лютага 2023, 08:43

Гулец зборнай Беларусі па гандболе і венгерскага «Веспрема» Мікіта Вайлупаў распавёў пра свае мары.

«Па-першае, хачу адчуць усе тыя эмоцыі, якія атрымлівае спартсмен, калі перамагае ў Лізе чэмпіёнаў і падымае над галавой трафей.

Па-другое, даўно ёсць мара скокнуць з парашутам. Загнаць сябе ва ўмовы пераадольвання – і выйсці з гэтай унутранай барацьбы пераможцам. Але калі ў маім жыцці і здарыцца парашут – толькі пасля таго, як завяршу спартыўную кар’еру.

І мара нумар тры – пасядзець за штурвалам рэактыўнага знішчальніка», – сказаў Вайлупаў.