Усе навіны
Tribuna.com

Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝

6 траўня, 16:00

Tribuna.сom застаецца найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляе кантэнт на сайт, у дадатку і праз групы ў сацыяльных сетках.

Мы працягваем працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі «экстрэмісцкімі».

Каб больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да нашых карыстальнікаў, мы аб'яўляем вакансію SMM-рэдактара.

Задачы:

– напаўненне жывымі і яркімі пастамі груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);

– пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;

– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;

– праца з кам'юніці Tribuna.com.

Ад вас:

– захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;

– жаданне развівацца ў SMM;

– уменне працаваць з простай графікай і відэа;

– безумоўна, пiсьменныя руская і беларуская мовы;

– несумненна, добрае пачуццё гумару.

Для вас:

– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;

– вялікае поле для эксперыментаў;

– гнуткі графік (толькі для найлепшых);

– крэатыўны калектыў, новыя задачы;

– аддаленая праца;

– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.

Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай «Сацыяльны рэдактар». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.