Усе навіны

ФІФА пасмяротна прысудзіла Пеле ўзнагароду «Найлепшы назаўжды»

28 лютага 2023, 16:45

Учора ў Парыжы адбылася цырымонія FIFA The Best.

ФІФА аддала даніну павагі легендарнаму бразільскаму нападаючаму Пеле, які памёр у канцы мінулага года. Ганаровую ўзнагароду «Найлепшы назаўжды», якую ўручаў Раналда, атрымала ўдава Пеле, Марсія Аока.

Таксама пасля смерці «Караля футбола» прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына заклікаў усе нацыянальныя асацыяцыі назваць па адным стадыёне ў краіне ў гонар Пеле.