Усе навіны

Касмынін у дэбютным матчы за ўзбекскі «Металург Бекабад» атрымаў чырвоную картку

3 сакавіка 2023, 19:14

32-гадовы беларускі абаронца «Металурга Бекабада» Уладзіслаў Касмынін у матчы першага тура чэмпіянату Узбекістана атрымаў выдаленне. Для футбаліста матч стаў першым афіцыйным за клуб.

Па выніках сустрэчы яго каманда ўступіла «Нафтчы» з лікам 0:3. Касмынін атрымаў чырвоную картку на 90-й хвіліне.

Мінулы сезон Касмынін правёў у таджыкскім клубе «Iстыклол».