Усе навіны

«Баварыя» працягнула кантракт з Шупо-Мацінгам

3 сакавіка 2023, 21:52

«Баварыя» абвясціла пра падаўжэнне кантракту з форвардам Эрыкам-Максімам Шупо-Мацінгам.

Новае пагадненне з камерунцам, якому 23 сакавіка споўніцца 34 гады, разлічана да 30 чэрвеня 2024 года.

У 24 матчах сезона за клуб нападаючы забіў 15 мячоў. Ён і Джамал Мусіяла – лепшыя бамбардзіры каманды ў сезоне.

Шупо-Мацінг перайшоў у «Баварыю» з «ПСЖ» у кастрычніку 2020 года. На яго рахунку 33 галы ў 82 матчах. Ён выйграў з камандай два чэмпіянаты і два Суперкубкі