Усе навіны

Татур спрагназаваў вынікі чэмпіянату Беларусі-2023: «БАТЭ, мінскае «Дынама», «Шахцёр» – вось у такой паслядоўнасці»

4 сакавіка 2023, 09:18
7

Журналіст Уладзіслаў Татур спрагназаваў вынікі чэмпіянату Беларусі-2023.

«БАТЭ, «Дынама», «Шахцёр» – вось у такой паслядоўнасці.

Мне падабаецца што робіць БАТЭ і, відавочна, што Кірыл Альшэўскі неафіцыйна ўзяў на сябе функцыі спартыўнага дырэктара і селекцыйныя пытанні. Гэты трэнер працаваў з многімі футбалістамі ў мінулым, таму ён змог пераканаць гульцоў узроўню Грэчыха і Канцавога перайсці ў Барысаў. Таму ў БАТЭ сабраўся добры склад пад чэмпіёнства. Той жа Дзяніс Лапцеў, якога Альшэўскі хацеў яшчэ пару гадоў таму, калі ён працаваў у клубе ў першы раз. Паглядзім, што атрымаецца. Відавочна, што гэты трэнер хоча выйграць чэмпіянат.

Ну і «Дынама» моцна ўзмацнілася. Вадзім Скрыпчанка – трэнер, які ніколі не змагаўся за топ-3 і чэмпіёнства ў Беларусі, але відавочна, што гэта трэнер здольны. Добрую працу зрабіў у Мінску, але ўсё ж такі цяпер перад ім праца іншага профілю.

Не вельмі веру ў «Шахцёр», на мой погляд, па складзе Салігорск саступае», – сказаў Татур.

Паказаць яшчэ 7