Усе навіны

Салах забіў 12 мячоў у матчах супраць «МЮ» – больш, чым любой іншай камандзе

5 сакавіка 2023, 23:30

«Манчэстэр Юнайтэд» з“яўляецца самым любімым сапернікам вінгера «Ліверпуля» Махамеда Салаха.

За ўсю кар“еру егіпцянін забіў 12 мячоў у вароты «чырвоных д'яблаў». Больш толькі ў найлепшага бамбардзіра ў гісторыі АПЛ Алана Шырэра.

У Салаха 15 рэзультатыўных дзеянняў у апошніх шасці матчах супраць «МЮ», чатыры з іх адбыліся ў сённяшнім матчы (7:0).

У гэтым сезоне на рахунку Ма 31 галявое дзеянне ва ўсіх гульнях за «Ліверпуль». З поўнай статыстыкай 30-гадовага егіпецкага вінгера можна азнаёміцца тут.