Усе навіны

Конар МакГрэгар: «Спадзяюся правесці яшчэ 100 паядынкаў»

15 сакавіка 2023, 17:01

Былы двухразовы чэмпіён UFC Конар Макгрэгар распавёў аб далейшых планах.

«На што я спадзяюся? Спадзяюся правесці яшчэ 100 паядынкаў. Я працую над стабільнасцю.

У апошнія некалькі гадоў я меў з гэтым праблемы – то біўся, то зноў заставаўся без баёў. У маёй кар'еры было занадта шмат перапынкаў з-за траўм і палітыкі прамоўшэнаў.

Такое бывае, гэта Божы план. Але вельмі хачу правесці доўгую серыю баёў. Мне трэба будзе шмат выдатных паядынкаў, і я рады кожнаму з іх», – сказаў Макгрэгар.

За 10 гадоў у UFC Конар правёў 14 паядынкаў. Наступным супернікам Макгрэгара будзе Майкл Чандлер.