Усе навіны

У Чэрніка дыягнаставаны закрыты пералом ключыцы

18 сакавіка 2023, 16:59

Галкіпер «Шахцёра» Сяргей Чэрнік атрымаў траўму ў канцы матча 1-га тура вышэйшай лігі супраць «Нафтана» (2:1) і пакінуў поле на насілках.

Як распавёў галоўны трэнер «Нафтана» Юрый Пунтус, варатару папярэдне дыягнаставалі закрыты пералом левай ключыцы са зрушэннем.