Усе навіны

«Карона» Шыкаўкі згуляла ўнічыю з «Пoгaнню»

18 сакавіка 2023, 22:25
1

У матчы 25-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» на дамашняй арэне згуляла ўнічыю з «Поганню» (0:0).

Беларускі нападаючы «Кароны» Яўген Шыкаўка правёў на полі 77 хвілін.

Усяго за «Карону» ў цяперашнім сезоне Шыкаўка правёў 24 матчы, забіў 5 мячоў (2 у Кубку Польшчы) і аддаў 2 галявыя перадачы.

Пасля 25 матчаў «Карона» займае 16-е месца з 18-га.