Усе навіны

Фрэнкі дэ Ёнг: «Не думаю, што летам перайду ў «Манчэстэр Юнайтэд»

20 сакавіка 2023, 10:52

Паўабаронца «Барселоны» Фрэнкі дэ Ёнг адказаў на пытанне пра магчымы трансфер у «Манчэстэр Юнайтэд».

– Ты ж не пяройдзеш у «МЮ» летам, праўда?

– Не, не думаю. Канешне, ніколі не можаш ведаць. Але я шчаслівы ў «Барселоне», – сказаў дэ Ёнг.

«МЮ» спрабаваў падпісаць 25-гадовага нідэрландца перад стартам бягучага сезона. Была інфармацыя, што манкуніянцы адновяць свае спробы.