Усе навіны

«Айнтрахт» падпісаў цэнтрбэка «Антвэрпэна» Пача за 9 млн еўра

23 сакавіка 2023, 11:19

Абаронца «Антвэрпэна» Вільям Пача летам стане гульцом «Айнтрахта», паведамляе журналіст Фларыян Плетэнберг.

Усе дакументы ўжо падпісаныя, кантракт быў заключаны да 2028 года. «Антвэрпэн» атрымае блізу 9 млн еўраў за футбаліста.

Пачынаў кар'еру ў эквадорскім «Індэпендʼенце». Са студзеня 2022 года выступае за «Антвэрпен». У гэтым сезоне аддаў 1 галявую ў 39 матчах.