Усе навіны

Нідэрланды з Куманам перапынілі серыю з 20 матчаў запар без паражэнняў у асноўны час, якая была ў ван Гала

25 сакавіка 2023, 09:40

Зборная Францыі дома разграміла Нідэрланды ў першым туры кваліфікацыі Еўра-2024 – 4:0.

Такім чынам, спынілася серыя нідэрландскай каманды з 20 запар матчаў без паражэнняў у асноўны час. Апошні раз зборная прайгравала Чэхіі ў чэрвені 2021-га года ў плэй-оф Еўра, гэта была апошняя гульня Франка дэ Бура на пасадзе трэнера.

Пасля гэтага быў прызначаны Луі ван Гал, які ў асноўныя 90 хвілін не прайграваў. Пасля ЧС-2022 ён пакінуў сваю пасаду, яго замяніў Роналд Куман.