Усе навіны

Каземіра – пра магчымае прызначэнне Анчалоці ў зборную Бразіліі: «У яго ёсць клуб, трэба паважаць Карла і «Рэал»

26 сакавіка 2023, 12:27

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Каземіра падзяліўся думкамі пра магчымае прызначэнне Карла Анчалоці галоўным трэнерам зборнай Бразіліі.

«Гэта трэнер, якога я вельмі добра ведаю, ён мой сябар. Было прыемна працаваць з ім. Але ў Анчалоці ёсць клуб, мы павінны паважаць «Рэал», у якім ён працуе, паважаць самога Карла.

Без сумневу, Анчалоці – выдатны трэнер. Ён усё выйграў, мае шмат досведу», – сказаў Каземіра.