Усе навіны

Лапорта скакаў на трыбунах «Камп Ноу» падчас скандавання «Хто не скача – той мадрыдыста»

27 сакавіка 2023, 15:18

Прэзідэнт «Барселоны» Жоан Лапорта прысутнічаў на «Камп Ноу» на матчы Kings League.

Фаны на трыбунах у адзін з момантаў пачалі скандаваць «Хто не скача — той мадрыдыста (заўзятар «Рэала» — заўв. Tribuna.com). Лапорта далучыўся да флэшмобу і таксама пачаў скакаць.