Усе навіны

ФІФА распаўсюдзіла дыскваліфікацыю экс-менеджараў «Юве» на ўсе турніры пад сваёй эгідай. Цяпер Парацічы не зможа працаваць у «Тотэнхэме»

29 сакавіка 2023, 17:32

ФІФА пашырыла адхіленне былых менеджараў «Ювентуса» ад футбола на міжнародны ўзровень.

Раней Федэрацыя футбола Італіі (FIGC) з-за справы аб фіктыўным прыросце капіталу дыскваліфікавала былых кіраўнікоў турынскага клуба Андрэа Аньелі, Маўрыцыа Аррывабене, Павела Недведа, Фабіа Парацічы і Федэрыка Керубіні на тэрмін ад 8 месяцаў да 2,5 года.

Адхіленне тычылася італьянскага футбола, а зараз яно распаўсюджваецца на ўсе турніры пад эгідай ФІФА.

Такім чынам, Парацічы, спартовы дырэктар «Тотэнхэма», зараз не зможа працаваць у АПЛ.

«Пацвярджаем, што па запыце Італьянскай федэрацыі футбола старшыня дысцыплінарнага камітэта ФІФА прыняў рашэнне распаўсюдзіць санкцыі, накладзеныя FIGC на розных футбольных чыноўнікаў, каб яны ўступілі ў сілу ва ўсім свеце», – заявілі ў ФІФА на запыт Sky Sport Italia.