Усе навіны

«Барселона» звярнулася ў Ла Лігу з просьбай згуляць тры першыя матчы наступнага сезона на выездзе

31 сакавіка 2023, 10:27

«Барселона» хоча правесці тры стартавыя гульні сезона 2023/2024 на выездзе, паведамляе Sport.es.

Справа ў тым, што каталонцы плануюць прыступіць да рэканструкцыі хатняй арэны «Камп Ноу» з-за чаго пераедуць на іншы стадыён — «Манжуік», які да пачатку новай кампаніі не будзе гатовы прымаць матчы ўзроўню Ла Лігі і Лігі чэмпіёнаў.

Таму каталонцы звярнуліся ў Ла Лігу з просьбай першыя тры матчы наступнага сезона згуляць на выездзе. «Барселона» спадзяецца на ўхваленне запыту, бо ў мінулым сезоне падобная сітуацыя была з «Рэалам». Тады мадрыдцы першыя тры гульні згулялі на выездзе з-за рэканструкцыі «Санцьяга Бернабеу».