Усе навіны

Казахстанскі журналіст Кажахмет: «Не думаю, што паміж зборнымі Беларусі і Казахстана вялікая розніца ў класе. Мы вырываем за кошт настрою. Паглядзіце, як спяваюць гімн нашы і вашыя»

31 сакавіка 2023, 11:46

Казахстанскі журналіст Айдын Кажахмет параўнаў узроўні зборных Беларусі і Казахстана.

– На днях пачалася адборачная кампанія Еўра-2024. Зборныя Казахстана і Беларусі стартавалі на кантрасце: першая саступіла ў барацьбе Славеніі і адолела Данію, другая разгромлена Швейцарыяй і прайграла Румыніі… Ці гаворыць гэта пра тое, што сёння Казахстан і Беларусь - нацыянальныя каманды рознага ўзроўню?

– Не думаю, што паміж намі вялікая розніца ў класе. Так, у апошні час Казахстан больш паспяхова, але я гэта звязваю з працай трэнераў, а таксама з атмасферай ўнутры каманды. Зборная Беларусі не выглядае згуртаванай, і мне падаецца, што ў яе выклікаюць не ўсіх наймацнейшых. А Казахстан на ўздыме пасля выйгрышу групы ў Лізе нацый. Не магу сказаць, што мы ў нейкім з матчаў выглядалі значна мацнейшымі за суперніка або пераўзыходзілі тую ж Беларусь у класе. Проста наша каманда навучылася гуляць на вынік.

– Якія ўспаміны засталіся ад супрацьстаянняў зборных Беларусі і Казахстана ў групе Лігі нацый у 2022 годзе?

– Матч у адказ у Астане Казахстан выйграў заслужана. А вось у гасцях нам прыйшлося цяжка. Шчыра кажучы, у канцоўцы мы нават «адскочылі». Ваша каманда не рэалізавала некалькі небяспечных момантаў. Мы маглі і прайграць.

– Бачыў вашу рэакцыю на камбэк казахстанцаў у матчы з бронзавымі прызёрамі Еўра-2020 датчанамі. Ёсць адчуванне, што зборная Казахстана знаходзіцца на піку?

– Хлопцы відавочна натхнёныя. Іх натхніў леташні поспех. Сёння мы маем моцную каманду. Менавіта каманду. У ёй, безумоўна, ёсць лідары. Але няма незаменных. Усіх аб'ядноўвае жаданне нешта выйграць, чагосьці дабіцца. Плюс скажу так: казахстанскія футбалісты неверагодна патрыятычныя. Проста параўнайце, як спяваюць гімн нашы хлопцы і вашыя. Або тыя ж славакі. У нас проста хор, кожны робіць гэта з душой. Спевы гімна, вядома ж, не робіць цябе больш крутым футбалістам. Але калі твае моцныя бакі – самааддача і байцоўскія якасці, то такія дробязі маюць значэнне. Мы не выйграем на класе – мы вырываем сваё за кошт настрою, – сказаў Кажахмет.