Усе навіны

Тэбас адправіў пракуратуры ілжывыя паказанні па справе Негрэйры, яны датычацца іншай гісторыі

3 красавіка 2023, 16:52

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас адправіў у пракуратуру па справе Негрэйры ілжывыя паказанні, якія прама абвінавачваюць былых прэзідэнтаў «Барселоны» Жазэпа Марыю Бартамеу і Сандра Раселя, паведамляе Diario Sport са спасылкай на La Vanguardia.

Гэта быў рукапісны дакумент былога дырэктара «Барселоны» Хасэпа Кантрэраса, цяпер нябожчыка. Але гэтыя сведчанні не датычацца справы Негрэйры, а гаворка пра гісторыю Соўле – калі расследавалі магчымыя фінансавыя махінацыі ў Федэрацыі футбола Іспаніі.

Сям'я Кантрэраса пацвердзіла, што такі дакумент быў, але ў ім не згадваюць Жазэпа Марыю Бартамеу і Сандра Раселя. У іх гаворка ідзе пра Рамона Раселя – былога бухгалтара кампаній Кантрэраса, а таксама пра Хасэ Марыю – супрацоўніка банка.