Усе навіны

Сільвіа Берлусконі: «Толькі Златан можа вырашаць, колькі ён яшчэ будзе гуляць»

3 красавіка 2023, 17:20

Былы прэзідэнт «Мілана» Сільвіа Берлусконі распавёў, што думае пра 41-гадовага Златана Ібрагімавіча.

«Златан – вялікі чэмпіён, у яго непераўзыдзены характар і псіхалагічная сіла.

Я ведаю, што ён усё яшчэ вельмі жадае гуляць. Толькі ён можа рашаць, колькі ён яшчэ будзе гуляць. Я думаю, што яго асоба вельмі важная на полі і ў раздзявальні.

У будучыні, я ўпэўнены, ён будзе працягваць адыгрываць важную ролю ў свеце футбола: у яго ёсць розум і харызма, неабходныя для таго, каб добра рабіць усё, што б ён ні вырашыў рабіць. Ён можа стаць добрым трэнерам або менеджарам», – сказаў Берлусконі.