Все новости

Экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ» Яўсееў: «Двума рукамі за расейскіх вайскоўцаў, якія ва Украіне знаходзяцца. 8 гадоў ніхто не звяртаў увагі на Данбас»

4 красавіка 2023, 19:41
1

Расiйскi экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ», а зараз галоўны трэнер расійскага «Шынніка» Вадзім Яўсееў выказаў падтрымку расійскім войскам, якія вядуць баявыя дзеянні.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– 24 лютага мінулага года вам было да футбола? Якія думкі ў вас былі ў той дзень?

– Нармальныя думкі. Таму што я ведаў абстаноўку ў Данбасе. 8 гадоў ніхто не звяртаў на гэта ўвагі, а тут адразу звярнулі.

– Ваша жыццё неяк змянілася пасля гэтай даты? Спартыўнае, асабістае, можа быць?

– Так, змянілася.

Я проста зараз вельмі моцна падтрымліваю ў якім плане – калі я раней да [расiйскiх] вайскоўцаў ставіўся нейтральна, то цяпер двума рукамі за. Я заўсёды буду здымаць капялюш перад гэтымі людзьмі, якія там [ва Украiне] знаходзяцца. Я патрыёт сваёй краіны.

Я рады, што зараз мяняецца навучанне нашых дзяцей. Шмат было ўпушчана.

У мяне шмат ёсць знаёмых, сяброў, яны зусім па-іншаму бачаць гэтую сітуацыю, але для мяне – так. Калі гэта здарылася, то я да канца павінен падтрымліваць краіну, – сказаў Яўсееў.