Все новости

Экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ» Яўсееў пра канфлікт трэніруемага ім расійскага «Шынніка» з украінскім «Мінаем»: «Іх было чалавек 25, нашых – 8. Я спаў, інакш гэтак жа біўся б да апошняга»

4 красавіка 2023, 23:23

Расійскі экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ», а цяпер галоўны трэнер расійскага «Шынніка» Вадзім Яўсееў выказаўся пра бойку паміж футбалістамі яго каманды і гульцамі ўкраінскага «Міная».

Нагадаем, 13 лютага ў турэцкім гатэлі адбылася масавая бойка паміж гульцамі расійскага «Шынніка» і ўкраінскага «Міная». Расійскі бок сцвярджае, што канфлікт узнік з-за патрабавання выканаць гімн Украіны, украінскі – з-за паводзінаў п'янага гульца «Шынніка».

– Калі гэта ўсё адбылося, шмат было размоваў, што я спаў. На самой справе я спаў.

– А калі б вы не спалі? Што было б?

– Я б пачаў таксама абараняць сябе, як футбалісты. Таксама біўся б. Да апошняга. Як нашыя хлопцы зараз.

– Я правільна разумею, што справакаваў гэты канфлікт бок украінскага клуба?

– Раніцай я ўстаў і пачаў даведвацца. У нас начальнік каманды. Да яго спачатку падышлі. У лобі. Там іграла музыка, ён там знаходзіўся. Да яго падышлі таксама відаць, паводле яго слоў, адміністрацыйны штаб. Чалавек пяць. І сказалі: «спявай гімн Украіны». Ён адказаў: «Я спяваць не буду. Калі хто хоча, пойдзем на вуліцу, выйдзем сам-насам». Яны сказалі: «Прыбірайце футбалістаў сваіх». А чаго іх прыбіраць. Яны палова ў нумарах, а палова з жонкамі. «Нашы настроены вельмі сур'ёзна, футбалісты».

Ну, яно так і здарылася. Яны былі гатовы, а нашы не былі гатовы. Іх было чалавек 25, а нашых было 8. Ну бачыце, селекцыю мы добрую праводзім. Нашы вось 8 не спалохаліся 25.

Мне пасля гэтага тэлефанавалі з каналаў, вось гэта вось «60 хвілін» (расійскае прапагандысцкае шоу – Tribuna.com), мне сказалі, што я не патрыёт.

– Гэта чаму?

– Таму што я, бачыце, не хачу выказацца на гэтую тэму.

А тое, што я потым футбалістам сказаў: «Вы малайцы, вы абаранялі не толькі сябе, але ў вашым твары, ##### [блін], Расію», – ну... Я не піяруся на гэтым, вось і ўсё, – сказаў Яўсееў.