Усе навіны

Бензема – другі гулец «Рэала», якому ўдалося вызначыцца хет-трыкам на «Камп Ноу»

6 красавіка 2023, 10:55

Форвард «Рэала» Карым Бензема вызначыўся трыма галамі ў матчы ў адказ з «Барселонай» (4:0) у рамках 1/2 фіналу Кубка Іспаніі.

Да гэтага хет-трык на выездзе ў класіка з гульцоў «сметанковых» атрымоўвалася афармляць толькі Ферэнцу Пушкашу ў 1963 годзе. Тады мадрыдцы перамаглі каталонцаў на «Камп Ноу» з лікам 5:1.

Апошнім да Бензема ў вароты «Барселоны» з гульцоў «сметанковых» тройчы забіваў Іван Самарана. Гэта адбылося ў рамках 16 тура Ла Лігі сезона 1994/1995. У той дамашняй гульні «Рэал» перамог – 5:0.

У гэтым сезоне на рахунку французскага нападаючага 21 гол і 4 асісты ў 29 матчах.