Усе навіны

Маўрынью прапанавалі на выбар узначаліць зборную Саудаўскай Аравіі, «Аль-Наср» або другалігавы «Аль-Ахлі», зарплата – 60 млн еўра ў год

6 красавіка 2023, 17:24

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью атрымаў прапанову працягнуць сваю кар'еру ў Саудаўскай Аравіі, сведчыць Corriere dello Sport.

Паводле інфармацыі крыніцы, з партугальцам кантактавала праўленне краіны. У яго ёсць выбар – працаваць са зборнай, «Аль-Насрам», дзе выступае Крышціяну Раналду, або «Аль-Ахлі», які цяпер знаходзіцца ў другой лізе.

Маўрынью разважае над гэтым варыянтам. У Саудаўскай Аравіі ён будзе зарабляць 60 мільёнаў еўра ў год. Гаворка ідзе пра патэнцыйнае пагадненне на 2 сезоны, але ў Жазэ застанецца опцыя скасавання дамовы па ўласным жаданні пасля першай кампаніі.