Усе навіны

Шкрыньяр і Чалханаглу прапусцяць матч з «Бенфікай» у ЛЧ

10 красавіка 2023, 16:12

Два гульцы «Інтэра» не згуляюць з «Бенфікай» у першым матчы чвэрцьфіналу ЛЧ, паведамляе TMW.

З-за траўмаў не будуць даступныя абаронца Мілан Шкрыньяр і хаўбек Хакан Чалханаглу. Першы не гуляе з 14 сакавіка, другі пасля міжнароднай паўзы яшчэ не трапляў у заяўку.

У актыве Шкрыньяра ў гэтым сезоне 1 асіст у 31 матчы. Статыстыка 28-гадовага цэнтрбэка тут.

Чалханаглу ў гэтым сезоне забіў 3 мячы і аддаў 6 галявых у 36 матчах. Статыстыка 29-гадовага цэнтрхава тут.

Матч «Бенфіка» – «Інтэр» адбудзецца 11 красавіка.