Усе навіны

Холанд пабіў рэкорд па колькасці галоў гульцом АПЛ у сезоне

12 красавіка 2023, 08:15

Гол у вароты «Баварыі» (3:0) у матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў стаў для нападаючага «Манчэстэр Сіці» Эрлінга Холанда ўжо 45-м у гэтым сезоне.

Такім чынам 22-гадовы нарвежац пабіў рэкорд Руда ван Ністэлроя і Махамеда Салаха, якія ў сезонах 2002/03 і 2017/18 адпаведна забілі па 44 галы ва ўсіх турнірах, гуляючы за каманды з Англійскай Прэм'ер-лігі. У Холанда ёсць яшчэ як мінімум 11 матчаў, каб палепшыць свой вынік.

30 з 45 галоў Эрлінг забіў у АПЛ, 11 – у Лізе чэмпіёнаў, 3 – у Кубку Англіі і 1 у Кубку ангельскай лігі.

У АПЛ футбалісту засталося забіць яшчэ 5 галоў, каб пабіць рэкорд Алана Шырэра і Эндзі Коўла (34 галы) па колькасці галоў на працягу аднаго розыгрышу чэмпіянату.