Усе навіны

«Інтэру» прапанавалі падпісаць Набі Кейта, але клуб адмовіўся

13 красавіка 2023, 13:40

Кіраўніцтву «Інтэра» прапанавалі паслугі паўабаронцы «Ліверпуля» Набі Кейта, паведамляе FcInterNews.

Міланскі клуб не праявіў ніякай зацікаўленасці ў трансферы 28-гадовага гвінейца з-за яго высокага заробку і гісторыі траўм.

Раней Фабрыцыа Рамана паведаміў, што гулец пакіне англійскую каманду летам у статусе свабоднага агента.

Кейта перайшоў у «Ліверпуль» з «Лейпцыга» у чэрвені 2018 года за 60 млн еўра. З таго часу ён забіў 11 галоў і аддаў 7 дзейсных перадач у 129 матчах.

У гэтым сезоне гулец адыграў толькі 486 хвіліну ў 13 матчах.