Усе навіны

Гол Шыкаўкі прынёс «Кароне» перамогу над «Ягелоніяй» у чэмпіянаце Польшчы

15 красавіка 2023, 21:05

У матчы 28-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» Яўгена Шыкаўкі абыграла «Ягелонію» (2:1).

Беларускі нападаючы забіў пераможны мяч.

Усяго за «Карону» ў цяперашнім сезоне Шыкаўка правёў 27 матчаў, забіў 6 мячоў (2 у Кубку Польшчы) і аддаў 2 галявыя перадачы.

Пасля перамогі «Карона» паднялася на 12-е месца з 18.