Усе навіны

Трэнер «Кароны» Кузэра пра Шыкаўку: «Вельмі добра, што ў Яўгена ёсць матчавы рух, раней яму не хапала»

15 красавіка 2023, 21:45

Галоўны трэнер «Кароны» Каміль Кузэра пракаментаваў гульню беларускага форварда Яўгена Шыкаўкі за клуб з Кельце.

«Вельмі добра, што ў Яўгена ёсць матчавы рух, і гэтага раней яму не хапала. Я ведаю, што ён можа здабываць галы, на сённяшні дзень у нас не шмат такіх сітуацыяў, аднак мы кожны дзень працуем, каб у Яўгена і кожнага нашага нападніка было больш магчымасцяў забіваць. Але ў той сітуацыі, у якой мы зараз знаходзімся ад нападнікаў мы патрабуем такой самааддачы, што яны не могуць факусавацца толькі на галах, але павінны і працаваць у абароне», – сказаў Кузэра.