Усе навіны

Себасцьян Джавінка: «Калі Контэ сышоў з «Ювентуса», усе гульцы ўсміхнуліся і выдыхнулі з палёгкай»

17 красавіка 2023, 23:36

Былы нападаючы «Ювентуса» Себасцьян Джавінка распавёў пра перыяд гульні пад кіраўніцтвам Антоніа Контэ.

«Ён быў жорсткім. Аднойчы ён адвёў Буфона ў раздзявальню, таму што той святкаваў (перамогу ў чэмпіянаце Італіі – заўв.), а нам яшчэ трэба было дасягнуць 100 ачкоў.

Калі Контэ сышоў з «Ювентуса», усе гульцы ўсміхнуліся і выдыхнулі з палёгкай. Мы адчулі сябе нібы нанава народжанымі, таму што да гэтага былі заціснутыя на працягу многіх гадоў», – сказаў Джавінка.

Антоніа Контэ ўзначальваў «Ювентус» з 2011 па 2014 год. За гэты час пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы запар выйграла Серыю А.