Усе навіны

Зборная Расіі адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі

18 красавіка 2023, 22:20

Генеральны сакратар РФС Максім Мітрафанаў паведаміў, што зборная Расіі адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі (CAFA).

– Турнір [CAFA] будзе ці не будзе?

– Не будзе.

– Вы афіцыйна адмовіліся?

– Афіцыйна адмовіліся, – сказаў Мітрафанаў.

Першы чэмпіянат Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі пройдзе з 9 па 21 чэрвеня 2023 года ў Бішкеку і Ташкенце. Сваё пацвярджэнне для ўдзелу ў турніры далі ўсе 6 членаў футбольнай асацыяцыі – Таджыкістан, Іран, Узбекістан, Кіргізія, Туркменістан і Афганістан.

Раней паведамлялася, што Расія можа перайсці ў Азіяцкую канфедэрацыю футбола. З-за агрэсіі супраць Украіны ўсе расійскія клубы і зборныя былі адхілены ад міжнародных турніраў пад эгідай ФІФА і УЕФА.