Усе навіны

Трэнер мінскага «Дынама» Слесарчук: «Скрыпчанка прыйшоў 23 лістапада. На той момант Канцавы і Грачыха былі папярэдне падпісаныя іншай камандай»

19 красавіка 2023, 06:49
2

Старэйшы трэнер мінскага «Дынама» Ігар Слесарчук падзяліўся меркаваннем пра матч з БАТЭ (3:1) у чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі.

– Што па якасці газона? Валодзя Хвашчынскі сказаў, што не да канца гатовы.

– Мы ўсе прывыклі, што недзе добра, недзе дрэнна. Ну гэта 15 красавіка, раней, 20 гадоў таму мы ў гэты час толькі пачыналі чэмпіянат. Часам туры першыя пераносіліся. Таму давайце больш цярпіма ставіцца да газона. Добры газон, толькі трошкі сухаваты, але добры газон, зялёная трава. Малайцы, пастараліся работнікі стадыёна, за што ім вялікі дзякуй.

– Не перашкаджаў гуляць?

– Які ёсць, такі ёсць. Што значыць перашкаджаў-не перашкаджаў?

– Была замена пасля першага тайма знялі Рылача, выйшаў Сядзько. Гэта на абвастрэнне правільна? Але пры тым, што праз фланг Рылача, у тым ліку вельмі актыўна, БАТЭ вельмі актыўна ствараў вастрыню і ў першай палове, і ў другой. Сядзько разам з Калініным даводзілася несалодка.

– Давайце будзем казаць адкрыта. Ёсць 2 футбалісты, якія гуляюць на працягу ўсяго свайго жыцця разам – Канцавы і Грачыха. У іх добрае паразуменне. Адзін левы нападаючы, другі – левы інсайд, левая васьмёрка, як каму падабаецца? І калі казаць пра першы тайм, пра гульню ў абароне, усё нармальна было. У атакуючых дзеяннях Андрэя крыху не хапала вастрыні. Але зноў жа, гэта рашэнне галоўнага трэнера, што трэба ўзмацніць наш правы фланг пры гульні ў нападзе. Паша Сядзько ўсё ж такі даволі вопытны футбаліст, няхай прапусціў шмат, але гэта адзін з самых якасных футбалістаў, якія гуляюць на краі ў нашым чэмпіянаце.

Таму гэтая замена напрошвалася. Мы хацелі палепшыць нашу гульню ў нападзе.

– Наколькі задаволеныя гульнёй Сядзько?

– Ды ўсімі задаволеныя.

– Ці было жаданне Канцавога, Грачыху захаваць у «Дынама»?

– Пытанне не па адрасе.

– Вадзім Віктаравіч прыйшоў 23 лістапада, па-мойму.

– Так. Маё суб’ектыўнае меркаванне, мне здаецца, на той момант гульцы ўжо былі папярэдне падпісаны іншай камандай, – сказаў Слесарчук.