Усе навіны

Лэмпард – першы трэнер у гісторыі «Чэлсі», які прайграў чатыры матчы запар пасля прызначэння

19 красавіка 2023, 11:22

Паражэнне ад «Рэала» (0:2) у рамках матча ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў стала для галоўнага трэнера «Чэлсі» Фрэнка Лэмпарда чацвёртым запар пасля яго прызначэння.

«Арыстакраты» пад кіраўніцтвам Лэмпарда таксама прайгралі «Рэалу» ў першым матчы 1/4 Лігі чэмпіёнаў (0:2) і саступілі ў рамках АПЛ «Брайтану» (1:2) і «Вулверхэмптану» (0:1).

Дзякуючы гэтаму Лэмпард стаў першым трэнерам за 118 гадоў існавання «Чэлсі», які прайграў чатыры стартавыя матчы на чале каманды.